Гарадзенку Кацярыну Шуст затрымалі 16 сакавіка за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Таксама сілавікі паведамілі, што дзяўчына прайшла рэгістрацыю ў плане «Перамога».

UPD. Дзяўчына атрымала 10 сутак арышту за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Яна напісала ліст на выпадак затрымання.

Кацярына была на скрыншоце чата ў Facebook, які сілавікі выклалі пасля затрымання Паўла Якубеля.

У відэа Кацярына адзначыла, што ў 2014 годзе ездзіла ва Украіну паглядзець на Майдан з сябрамі. З сілавікамі яна гаварыла на беларускай мове.

З 2007 года Кацярына з’яўляецца сябрам партыі Беларускі Народны Фронт. Дзяўчына рыхтавала да адкрыцця беларускамоўную краму дзіцячых тавараў.

Чытайце таксама: «Праца па гэбэшных спісах». У Гродне пачасціліся затрыманні

UPD 27 сакавіка. Кацярыну Шуст вызвалілі 27 сакавіка пасля 10 сутак. Пра гэта стала вядома ад яе знаёмых.