Улік будуць весці з дапамогай адмысловых сістэм уліку пасажыраў. Тэндэр ад Аўтобуснага парка на закупку такіх сістэм маніторынгу пасажырапатоку заўважыў канал Urban Hrodna.

Аўтобусны парк Гродна хоча закупіць лічыльнікі пасажыраў на базе стэрэаскапічных відэакамер. Такія лічыльнікі забяспечваюць бесперапынны бескантактавы ўлік пасажыраў, што ўваходзяць і выходзяць праз дзверы транспартнага сродку.

Пакуль што купляюць пяць такіх сістэм: адну для дзвюхдзвернага аўтобуса, дзве для трохдзвернага і дзве для чатырохдзвернага.

Сістэма мусіць:

  • мець сілавы стабілізатар напругі,
  • быць неадчувальнай да перападу асвятлення,
  • захоўванць відэазапіс не менш за 3-х сутак,
  • падключацца да іншых блокаў маніторынгу,
  • перадаваць дадзеныя на сервер транспарту па GSM сетцы,
  • маштабавацца на 2, 3, 4 і 5-дзверны аўтобус,
  • дазваляць будаваць справаздачы па колькасці пасажыраў за пэўны перыяд часу, па маршруце, па прыпынку і іншыя на працоўным месцы аператара,
  • мець раздзяленне камеры не менш за 420 TVL і ўбудаванае інфрачырвонае падсвятленне
  • мець рэгуляванне напрамкаў агляду да +/- 90 градусаў.
Счетчик пассажиров
Прыклад уладкавання лічыльніка людзей на базе стэрэаскапічных камер і інфракраснага падсвятлення. Крыніца: controlengrussia.com
Отчет от системы учета пассажиров
Прыклад пабудовы справаздачы ў сістэме падліку пасажыраў. Крыніца: controlengrussia.com

Арыентыровачны кошт закупкі - 20 тыс. рублёў. Грошы выдаткуюць з уласных сродкаў Аўтобуснага парка.

Сістэмы разлічваюць закупіць да канца красавіка.

З дапамогай сістэмы ўліку пасажыраў можна з дакладнасцю да 99% палічыць перавезеных за змену людзей. Такія сістэмы дазваляюць падлічыць загружанасць транспарту, аптымізаваць маршруты і павысіць эфектыўнасць працы гарадскіх перавозчыкаў. Таксама можна параўнаць колькасць пасажыраў і аб’ём атрыманай выручкі.

Чытайце таксама: