Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

1 траўня ў Гродне адсвяткуюць адкрыццём фантанаў і забегам

Сёлета праграма святкавання 1 траўня ў Гродне пачнецца са спартыўнага забегу, а працягнецца адкрыццём фантанаў і канцэртам.

Старт забегу дадуць у 9:00 з плошчы Савецкай, піша «Гродна Плюс». Паўдзельнічаць могуць усе ахвочыя. Для гэтага трэба прыйсці загадзя і зарэгістравацца.

Маршрут забегу пройдзе па цэнтральных вуліцах Гродна і завершыцца каля ўваходу ў парк Жылібера з боку вуліцы Ажэшкі. Там усе ўдзельнікі атрымаюць медалі.

Цэнтральны парк стане галоўнай пляцоўкай свята. У 10:30 там пройдзе традыцыйнае адкрыццё сезона фантанаў.

Адразу пасля гэтага гасцей свята чакае канцэртная праграма на сцэне летняга амфітэатра ў парку Жылібера.

Чытайце таксама: Фейерверк на День Победы в Гродно подорожал на треть. Вот сколько он стоит