На вуліцы Таўлая, 28Е плануюць пабудаваць двухсекцыйны 10-павярховік на 120 кватэр. Грамадскія абмеркаванні адбудуцца з 10 па 24 траўня 2023 года. Адпаведную інфармацыю і план будынка апублікавалі на сайце Гродзенскага гарвыканкама.

Стала вядома, як будзе выглядаць новы жылы дом на Таўлая
Праект будынка на вуліцы Таўлая. Крыніца: grodno.gov.by

Які будзе будынак і што для яго знясуць

Шматкватэрны дом запраектавалі ў маналітным каркасе з запаўненнем сцен штучнымі матэрыяламі. На ўчастку, дзе плануюць яго будаваць, хочуць знесці нежылы будынак былой ветэрынарнай лякарні.

Таксама ў будынку прадугледзяць аўтамабільную паркоўку на 8 і 20 машына-месцаў, а таксама гараж-стаянку на 92 машына-месца. Тэрыторыю вакол будынка плануюць азеляніць не менш чым на 27%. Акрамя гэтага на дваровых тэрыторыях арганізуюць праезды, тратуары і пляцоўкі разнастайнага функцыянальнага прызначэння.

Паводле Генеральнага плана развіцця Гродна ўчастак на вуліцы Таўлая, 26 і 28 хочуць забудаваць шматкватэрнымі дамамі. Прыватны сектар, які размяшчаецца побач, плануюць знесці.

Калі адбудзецца прэзентацыя

Убачыць праект будынка можна ў вестыбюлі будынка ўпраўлення архітэктуры, будаўніцтва і горадабудаўніцтва з 10 па 25 траўня 2024 года, з 8:00 па 13:00 і з 14:00 да 17:00 з панядзелка па пятніцу. 18 траўня 2023 года ў кабінеце № 1 на першым паверсе будынка ўпраўлення архітэктуры, будаўніцтва і горадабудаўніцтва адбудзецца прэзентацыя праекта. Пачатак у 15:00.

Стала вядома, як будзе выглядаць новы жылы дом на Таўлая
Праект будынка на вуліцы Таўлая. Крыніца: grodno.gov.by

Куды накіроўваць заўвагі і прапановы

Заўвагі альбо прапановы можна накіраваць з 10 па 24 траўня 2023 года ў пісьмовай ці электроннай форме з пазнакай «грамадскія абмеркаванні»:

  • Гродзенскі гарвыканкам, плошча Леніна, 2/1, 230 023 г. Гродна. Электронная пошта: [email protected].
  • Упраўленне архітэктуры, будаўніцтва і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама, плошча Тызенгаўза, 3, 230 023, г. Гродна. Электронная пошта: [email protected]
  • У пісьмовым выглядзе ў журнале ўліку наведвальнікаў экспазіцыі аб’екта грамадскага абмеркавання.

Хто будзе будаваць новы дом

Будаваць шматпавярховік будзе мінская кампанія «АйранІнвестПраект». Яна выкупіла ўчастак на аўкцыёне ў кастрычніку 2022 года. У Гродне гэтая кампанія стварае праект жылы комплекс каля ўніверсама «Кастрычніцкі» на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў.