На цэнтральных вуліцах Гродна 8 і 9 траўня 2023 года абмяжуць рух транспарту. Пра гэта паведаміў Telegram-канал «Гродна Плюс».

На Дзень перамогі ў цэнтры Гродна перакрыюць вуліцы. Дзе нельга будзе праехаць 9 траўня
Вуліца мітрапаліта Філарэта, якую будуць перакрываць. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: тэлеграм-канал Urban Hrodna

Якія вуліцы і калі будуць перакрываць

8 траўня з 15:00 да 24:00 абмяжуюць рух па вуліцы Замкавай.

9 траўня

  • з 00:00 да 24:00 нельга будзе праехаць па вуліцы Мітрапаліта Філарэта (участак ад плошчы Тызенгаўза да вуліцы Лермантава), а таксама па плошчы Тызенгаўза.
  • з 8:30 да 12:00 перакрыюць вуліцу Дзяржынскага (участак ад вуліцы 17 верасня да вуліцы Сацыялістычнай), вуліцу Сацыялістычную, вул. Ажэшкі (участак ад вуліцы Тэлеграфнай да вуліцы Дзяржынскага), вуліцу Карбышава (участак ад вуліцы Сацыялістычнай да вуліцы Тэлеграфнай), вуліцу Тэлеграфную, вуліцу Свярдлова.
  • з 19:00 да 24:00 будуць перакрыты вуліцы Стэфана Баторыя і Кастрычніцкая.

Чытайце таксама: Ретро-авто, концерт Газманова и салют. Как отпразднуют 9 мая в Гродно