Велапрабегам RovarFest 6 траўня адкрыюць веласезон 2023 года ў Гродне. Удзельнікі праедуць на веласіпедах 20 км, паведамілі ва Упраўленні спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.

вело спорт велосипед
Веласіпедзісты. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: pixabay.com

Маршрут велапрабега

Маршрут пачнецца з плошчы Савецкай. Адтуль веласіпедысты паедуць па вуліцах Маставая — Гарнавых — Суворава, адтуль выедуць на трасу М6/П5 і накіруюцца ў агратурыстычны комплекс «Каробчыцы».

У «Каробчыцах» адбудзецца конкурсная праграма. Арганізатары абяцаюць розыгрыш прызоў ад спонсараў мерапрыемства. Уваход у агратурыстычны комплекс будзе бясплатны для ўсіх наведвальнікаў.

Праграма RovarFest

  • 11:30 — збор удзельнікаў на плошчы Савецкай;
  • 12:00 — старт велапрабега;
  • 12:45 — 13:00 — прыбыццё ўдзельнікаў у «Каробчыцы»;
  • 13:00 — 14:00 — конкурсная праграма;
  • 14:00 — падвядзенне вынікаў конкурсаў.

Хто можа ўдзельнічаць у RovarFest

Удзельнічаць у велапрабегу можа кожны жадаючы. У тым ліку каманды арганізацый, установаў, прадпрыемстваў, клубаў і сем’яў. Удзельнікі да 14 гадоў могуць быць толькі ў суправаджэнні паўнагадовых.

Кожны удзельнік атрымае на старце бранзалет з нумарам. Гэта дасць яму права ўдзельнічаць у конкурсе прызоў ад «Гродзенскага мясакамбіната».

Чытайце таксама: «Хто будзе адстойваць правы раварыстаў?» Улады хочуць ліквідаваць «ВелаГродна», з якім раней супрацоўнічалі