Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Да рэсурсу newgrodno.by заблакавалі доступ

6 траўня з Беларусі перастаў адкрывацца інтэрнэт-рэсурс newgrodno.by. Пры спробе ўвайсці з’яўляецца паведамленне, што доступ абмежаваны на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі ў адпаведнасці з Законам аб СМІ.

«Доступ да сайта абмежаваны на тэрыторыі нашай краіны», — распавялі ў рэдакцыі newgrodno.by парталу s13.ru.

Newgrodno.by — адзін з папулярных гарадскіх інтэрнэт-рэсурсаў. У Telegram у іх 18 тысяч падпісчыкаў, у Instagram — 64 тысячы. Рэсурс публікуе некалькі дзясяткаў матэрыялаў штодня. Сеткі не прызнаныя экстрэмісцкімі. Рэдактара сайта Ігара Рэмзіка судзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У 2021 годзе заблакавалі доступ да Hrodna.life. У траўні 2022 года доступ быў заблакаваны да інтэрнэт-рэсурсу 015.by, а пазней — да go015.ru, люстэрка сайта 015.by. Цяпер ён не абнаўляецца. У кастрычніку 2022 года таксама перастаў адкрывацца Гродзенскі блог s13.ru.