Галоўны трэнер футбольнага клуба «Нёман» Ігар Кавалевіч выказаўся за амністыю футбалістаў, з якімі забаранілі заключаць кантракты. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю праграме «Вынікі тыдня» на тэлеканале «Беларусь 5», паведамў Football.by

Галоўны трэнер ФК “Нёман” заступіўся за рэпрэсаваных спартоўцаў: “Трэба амніставаць людзей”
Ігар Кавалевіч. Архіўнае фота Hrodna.life

Ігар Кавалевіч сказаў пра адсутнасць у складзе яго каманды футбалістаў Валерыя Жукоўскага, Яўгена Ляшко, Сяргея Курганскага і Рамана Пасевіча. Ім фактычна забаранілі гуляць у вышэйшай лізе.

«Магу праз вашу перадачу папрасіць Міністэрства спорту або пракуратуру. Трэба амніставаць людзей. Яны не зрабілі злачынстваў перад беларускім народам. У нас ёсць праблемы. Хлопцы трэніруюцца, апантаныя, яны нікуды не з’ехалі, хоць былі прапановы», — сказаў Ігар Кавалевіч.

За што рэпрэсавалі футбалістаў

У верасні 2020 года 93 беларускіх футбаліста вышэйшай і першай лігаў асудзілі гвалт у Беларусі. У 2022 годзе стала вядома пра так званы «чорны спіс» Міністэрства спорту і турызму Беларусі. Тады камандам забаранілі заключаць кантракты з 48 футбалістамі.

Чытайце таксама: Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч прайграў журналісту 2 скрыні піва