Экран-«тэлевізар» на Савецкай плошчы разабралі 23 траўня. Гродзенцы ўжо пачалі развітвацца з эпохай, але высветлілася, што яго проста заменяць на новы.

Экран дэмантаваў «Горсвет», каб вызваліць месца пад новы, піша «Вячэрні Гродна». Новы экран будзе належаць гродзенскай фірме-перавозчыку, якая раней выкупіла права арэнды яго пад рэкламу.

гродзенцы развітваюцца з экранам на Савецкай
Гродзенцы развітваюцца з экранам на Савецкай. Фота: Андрэй Віктараў, скрыншот Hrodna.life

Месца пад рэкламу на экране Гродзенскі цэнтр нерухомасці здаваў у арэнду яшчэ ў красавіку. Тэрмін прапанаванай тады арэнды быў на сем гадоў. Аўкцыён прайшоў 16 траўня. Удзельнічалі тры ахвочыя. Перамагла прыватная кампанія з Гродна, якая займаецца перавозкай пасажыраў. Месца арэнды прадалі за 15 000 рублёў.

Зараз высветлілася, што замест арэнды старага экрана фірма вырашыла паставіць свой, новы. На ім будуць круціць ролікі пра саму фірму і пра яе партнёраў.

Стары экран не будуць мантаваць у іншым месцы — да яго не хапае запчастак.

Чытайце таксама: