Аляксандр Лукашэнка 30 траўня 2023 года прызначыў новага старшыню Пагранічнага камітэта Беларусі. Ім стаў Канстанцін Моластаў. Раней ён займаў пасаду кіраўніка Гродзенскай пагранічнай групы. Што вядома пра новага галоўнага пагранічніка?

Канстанцін Моластаў, кіраўнік Пагранічнага камітэта
Канстанцін Моластаў. Крыніца: belta.by

Канстанцін Моластаў нарадзіўся 30 траўня 1970 года ў Саратаўскай вобласці Расіі. Да 1993 года вучыўся ў Алмацінскай вышэйшай пагранічнай каманднай вучэльні. У 2004 годзе скончыў Пагранічную акадэмію Федэральнай службы бяспекі Расіі, у 2011 — Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

У 2014 годзе атрымаў пасаду кіраўніка Гродзенскай пагранічнай групы. У 2021 годзе ён патрапіў пад санкцыі Еўрапейскага саюза, бо меў дачыненне да міграцыйнага крызіса на беларуска-польскай мяжы.

Лукашэнка паставіў Моластаву задачу — стварыць на беларускай мяжы «моцны кулак».

Моластаў: Сумежныя дзяржавы нарошчваюць сілы

«З боку сумежных дзяржаў на гродзенскім напрамку, адкуль я прыбыў, вядома, ёсць нарошчванне сіл, ціск пэўны, ёсць неразуменне. Але тым не менш органы пагранічнай службы гатовыя рэагаваць на любыя выклікі, пагрозы нашай пагранічнай бяспецы і нацыянальнай бяспецы ў цэлым», — сказаў Моластаў.

Чым запомніўся папярэдні кіраўнік пагранічнікаў

Папярэдняга кіраўніка Пагранічнага камітэта Анатоля Лапо Лукашэнка адправіў у запас. «Адпачне крыху — і на службу альбо на працу», — сказаў Лукашэнка.

Лапо таксама патрапіў пад санкцыі. Пасля міграцыйнага крызіса, у снежні 2021 года Лапо ўнеслі ў санкцыйныя спісы Еўрасаюза, ЗША і Канады. Пазней да санкцый далучыліся Швейцарыя, Албанія, Ісландыя, Ліхтенштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Сербія, Чарнагорыя.

Анатольк Лапо

У сакавіку 2022 года Лапо ў санкцыйныя спісы ўнесла Японія, а ў кастрычніку 2022 года — Украіна. Прычынай стала паддтрымка Расіі у вайне супраць Украіны.

У сакавіку 2022 года кіраўнік Дзяржаўнай пагранічнай службы Украіны Сяргей Дэйнэка, праз беларускага пасла Ігара Сокала ва Украіне перадаў Анатолю Лапо «30 сярэбранікаў».

Чытайце таксама: Штурм границы: мигранты разобрали плитку, польские силовики ответили водометом, полицейскому проломили череп