У Лідскім РАУС 1 чэрвеня 2023 года памёр мясцовы жыхар Дзмітрый Сарокін. Пра гэта паведаміў Telegram-канал «Суды, затрыманні. Гродна і вобласць». Дзяжурны Лідскага РАУС фактычна падцвердзіў смерць Сарокіна выданню zerkalo.io, а таксама параіў за інфармацыяй звярнуцца да сваякоў памерлага.

У Лідзе ў будынку міліцыі памёр чалавек
Дзмітрый Сарокін. Крыніца: Старонка Дзмітрыя ў «ВКонтакте».

Што вядома пра памерлага?

Дзімтрыю Сарокіну было 37 гадоў. Ён быў паэтам і ўдзельнікам фестываляў сучаснага мастацтва. Напісаў кнігу вершаў «Кто-то очень». Вядома, што раней яго затрымлівалі сілавікі і запісвалі з ім «пакаяльнае» відэа. За што яго затрымалі гэтым разам, як і прычына смерці - невядомыя.

Дзмітрый працаваў у розных фірмах дызайнерам, маркетолагам, мастаком-канструктарам, мэрчэндайзерам. Ён скончыў Лідскі тэхнічны каледж як тэхнік-механік, а пасля вучыўся ў Інстытуце прадпрымальніцтва і парламентарызму на дакументазнаўцу, даведалася «Наша Ніва».

Пахаване адбудзецца ў аўторак 6 чэрвеня 2023 года.

Чытайце таксама: У Гродне памёр студэнт са Шры-Ланкі