У Лідзе распрацавалі новыя мадэлі кедаў. Іх ствараюць на новым фасоне калодак, але дзве стужкі, па якіх пазнаюць «лідскачы», пакінулі. Таксама выпусцілі новую калекцыю жаночага летняга абутку. Пра гэта расказала дырэктарка Лідскай абутковай фабрыкі Тамара Ігнатовіч.

Новыя мадэлі кедаў прадставілі на Лідскай абутковай фабрыцы
Новыя варыяцыі лідскага абутку. Крыніца: grodnonews.by

Акрамя лідскіх кедаў на фабрыцы з кастрычніка 2022 робяць абутак для аматараў актыўнага адпачынку, палявання, рыбалкі і экстрэмальнага турызму. Асаблівасць гэтай серыі - яна не прамакае.

«Ільняны абутак — нязменна ў топе», — кажа дырэктарка фабрыкі. Абутак з ільну пачалі шыць у Лідзе 15 гадоў таму і ён дагэтуль карыстаецца попытам. Таксама на фабрыцы шыюць ільняныя заплечнікі. Іх пачалі вырабляць з 2020 года. Сумкі і заплечнікі маюць розныя расфарбоўкі, форму, даўжыню ручак, а таксама кішэні для тэлефона і ключоў.

Абутак закуплюць у Расіі і Манголіі

Зараз на фабрыцы робяць стаўку на інтэрнэт-гандаль. У снежні 2022 года фабрыка адкрыла інтэрнэт-краму, дзе ёсць усе навінкі вытворчасці. Заказы прыходзяць не толькі з Беларусі, але і з Расіі і Манголіі.

Канкурэнцыя на абутковым рынку жорсткая

На фабрыцы працуюць 254 чалавека. На вытворчасці ёсць сучаснае абсталяванне нямецкіх і італьянскіх вытворцаў. Агулам на фабрыцы выпускаюць больш за 100 мадэляў абутку.

Раней лідскія кеды рабілі калабарацыю з LSTR

У траўні 2018 года мінскі брэнд аддзення LSTR зрабіў калабарацыю з лідскімі кедамі. Тады фабрыка зрабіла бел-чырвона-белыя кеды з гербам «Калюмны». Таксама змянілі стандартную назву мадэлі «ЛМ-17» замянілі на «ВКЛМ-17». Тады першую пертыю раскупілі менш чым за суткі. Але ў жніўні 2018 года Лідская абутковая фабрыка адмовілася пастаўляць кеды для мінскага брэнду LSTR.

У жніўні 2018 года моладзевы брэнд вулічнага адзення Ceremony зрабіў калабарацыю з Лідскай абутковай фабрыкай.