У Ленінскім раённым аддзеле ўнутраных спраў у Гродне прадставілі новага кіраўніка. Ім прызначылі Канстанціна Смалякова.

Да гэтага Смалякоў працаваў першым намеснікам начальніка Кастрычніцкага РУУС Гродна, удакладняе «Гродно Плюс». Ён кіраваў міліцыяй грамадскай бяспекі, з лютага часова выконваў абавязкі начальніка РУУС. На цырымоніі прадстаўлення прысутнічалі новы старшыня гарвыканкама Андрэй Хмель і кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна, былы гендырэктар «Гродна Азот» Ігар Бобыр.

Папярэдні начальнік Ленінскага РАУС палкоўнік міліцыі Алег Карпушкін сышоў у РАУС Слоніма. На новай пасадзе яго прадставілі 22 мая.