Даведнік, маляваныя карты Гродна і карты-раскладанкі з сімволікай II гульняў краін СНД збіраюцца зрабіць у Гродне. Выданне ў цэлым будзе каштаваць 6208 рублёў. Іх выдзеліць гарадскі бюджэт. Гродзенскі гарадскі цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый праводзіць закупку з адной крыніцы.

Гульні краін СНД — рэгулярнае комплекснае мерапрыемства ў сферы фізічнай культуры і спорту. Ахоплівае нацыянальныя віды спорту, найбольш папулярныя ў дзяржавах СНД, алімпійскія і неалімпійскія віды спорту.

Гульні пройдуць у Беларусі з 4 па 14 жніўня 2023 года. Спаборніцтвы II гульняў СНД прымуць 11 беларускіх гарадоў, уключаючы Гродна.

У рамках закупкі выдадуць 300 даведнікаў па Гродне на 160 старонак. Для гэтага трэба падрыхтаваць тэкст і зняць славутасці Гродна, распрацаваць макет, узгадніць яго і надрукаваць. У даведніку каля славутасцяў і аб’ектаў інфраструктуры будуць QR-коды.

Таксама зробяць 600 карт-раскладанак. Яны ўключаць цэнтральную частку Гродна, галоўныя архітэктурныя славутасці. Карты выйдуць на рускай і англійскай мовах. Яшчэ 600 такіх карт зробяць з сімволікай II гульняў краін СНД

Таксама выпусцяць 200 штук маляваных карт Гродна фарматам А1.

Чытайце таксама: У Гродне выпусцілі маляваную карту славутасцяў «для чайнікаў»