беларускія ўпрыгожанні belaruskicry

Белстат апублікаваў звесткі пра сярэднія заробкі за красавік у Гродзенскай вобласці. Вывучылі, у якіх раёнах больш высокіх заробкаў, а якія цягнуць вобласць уніз.

У Гродзенскай вобласці сярэдняя налічаная зарплата (да выплаты падаткаў) у красавіку склала 1629 руб. Вышэй гэты паказчык быў з вялікім адрывам у Мінску (2 430,3 руб.), Мінскай (1 776,6 руб.) і Гомельскай (1 646 руб.) абласцях. Сярэдні заробак па Беларусі ў красавіку склаў 1 795,9 руб.

У самім Гродне сярэдні заробак адчувальна вышэйшы за абласны паказчык — 1 813,3 руб. Следам ідзе, чакана, Гродзенскі раён — 1 705,9 руб., пасля яго — Смаргонскі (1 603,6 руб.) і Бераставіцкі (1 583,5 руб.). Вышэй, чым у Гродне, заробкі толькі ў Астравецкім раёне, дзе знаходзіцца БелАЭС. Сярэдні заробак за красавік там склаў 2 505,1 руб.

Ніжэй за ўсё, паводле Белстата, у Гродзенскай вобласці заробкі аказаліся ў Іўеўскім (1 279 руб.), Свіслацкім (1 290 руб.), Карэліцкім (1 365 руб.) і Мастоўскім (1 380 руб.) раёнах.

Самай нізкай сярод абласцей у Беларусі ў красавіку зарплата была ў Магілёўскай вобласці - 1 474 руб. Самыя бедныя раёны Беларусі - Шаркаўшчынскі (1 158 руб.), Кармянскі (1 163 руб.) і Мсціслаўскі (1 172 руб.).

Чытайце таксама: