У Гродне на вуліцы Савецкай, 25 рыхтуюць да адкрыцця марціні бар Mama Cherry Martini Bar. Ён будзе размяшчацца ў суседнім памяшканні з кафэ «Поляна City». Пра гэта ў сторыз свайго Instagram распавяла гродзенская блогерка Анастасія Яроцкая.

У Гродне адкрыюць новы бар: з марціні і кальянамі
Mama Cherry. Крыніца: Старонка бара ў Instagram

Што будзе ў новай ўстанове

Уваход у новую ўстанову будзе размяшчацца з боку вуліцы Тэльмана. Таксама патрапіць туды можна будзе праз кафэ «Поляна City».

У марціні бары Mama Cherry можна будзе не толькі паесці і выпіць кактэйль. Там можна будзе пакурыць кальян, а таксама паслухаць DJ сэты. Зараз установа шукае бармэна. Яму абяцаюць заробак 1000 рублёў.

Чытайце таксама: Драўляны будынак у Новым свеце «ажыў»: у ім прадаюць вырабы з мяса і фермерскі сыр