Кавярню-пякарню «The Big Easy» адкрылі ў Гродне на вуліцы Найдуса, 1 на першым паверсе гандлёвага цэнтра ABC. Яе пазіцыянуюць як «кавярню Новага Арлеана» — з джазам і свежаабсмажанай кавай.

Паглядзець, як смажаць каву і пакаштаваць выпечку з печы: на Найдуса адкрылі кавярню ў амерыканскім стылі
Кавярня-пякарня The Big Easy. Coffee Roasters. Крыніца: citymix.by

Кавярня-пякарня «The Big Easy. Coffee Roasters» працуе ў тэставым рэжыме з 15 ліпеня 2023 года. Там можна паглядзець, як абсмажваюць каву і набыць зерне дадому, прадэгуставаць розныя гатункі кавы і віды абсмажвання, а таксама пакаштаваць выпечку з печы.

Уладальнік кавярні - амерыканец. Ён стварыў установу з канцэпцыяй «кавярня Новага Арлеана». Адна з частак гэтай канцэпцыі - джазавая музыка ў фоне.

Кавярня працуе з панядзелка па нядзелю з 10:00 да 22:00.

Што ёсць у меню і колькі гэта каштуе

У меню ёсць аўтарская кава The Big Easy і Lafayette — яна каштуе 7,95 рублёў. Калі набываць каву з выпечкай, то цана будзе ніжэй — 6,95. Аўтарская кава Black Beard — 8,96 рублёў і 7,95 рублёў з выпечкай. Сярод выпечкі прапануюць маффіны, круасаны, пальм’ё, эскарго, а таксама брыёш.

Паглядзець, як смажаць каву і пакаштаваць выпечку з печы: на Найдуса адкрылі кавярню ў амерыканскім стылі
Выпечка ў кавярні-пякарні The Big Easy. Coffee Roasters. Крыніца: citymix.by

Кава на аснове малака альбо чорная кава каштуе ад 4,96 да 6,95 рублёў. Дадаткова можна папрасіць кляновы сіроп за два рублі ці какосавае альбо міндальнае малако за 1,5 рублі.

Таксама ў кавярні прапануюць гарбаты, какавы, фрэшы, халодную каву і мілкшэйкі. У будучыні меню плануюць пашырыць — дадаць абеды.

Якія яшчэ ўстановы адкрылі ў Гродне ў ліпені

У ліпені 2023 года на вуліцы Дзяржынскага, 12, насупраць Цэнтра занятасці, адкрылі шаўрмічную Vgorode. Асноўны акцэнт установы — на халялі.

У сярэдзіне месяца адкрылі новы рэстаран «Наше дело» ў дворыку на Вялікай Траецкай, 37. Установу адкрылі стваральнікі PUNK ROLL і «Лаўка шэфа» — Сяргей Махаўцоў і калегі. Новае месца спецыялізуецца на італьянскай кухні.

Якія бары і рэстараны рыхтуюць да адкрыцця

На вуліцы Савецкай, 25 рыхтуюць да адкрыцця марціні бар Mama Cherry Martini Bar. Ён будзе размяшчацца ў суседнім памяшканні з кафэ «Поляна City» — ва ўстановаў адзін уласнік. У марціні бары Mama Cherry можна будзе паесці, выпіць кактэйль і пакурыць кальян. Таксама абяцаюць DJ-сэты.

На Замкавай плануюць адкрыць рэстаран у фларэнтыйскай стылістыцы Boboli. Уласнікі пазіцыянуюць месца як нэабістро. Зараз у памяшканні ідзе рамонт і падрыхтоўка персанала.