Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Гарадзенскія АМАПаўкі знойдуць маральную кампенсацыю

Супрацоўніцы АМАП з Гродна Марыя Мазуркевіч і Дар’я Бандарчук хочуць спагнаць грашовую кампенсацыю маральнай шкоды. Пасяджэнне пройдзе ў судзе Ленінскага раёна Гродна 8 жніўня ў закрытым судовым пасяджэнні.

Адказчык па справе — Перавоз Марына Аляксандраўна. Суддзя — Іна Санюкевіч. Абставіны справы невядомыя.

«Пачалі ўдваіх мяне мяцеліць»

Гэта як мінімум пяты працэс, у якім фігуруюць супрацоўніцы АМАП. Першай стала справа фармацэўта Марыны Палікарпавай, якую яны збілі ў жніўні 2020 года падчас пратэстаў.

«Яны пачалі ўдваіх мяне мяцеліць, куды трапляла. Твар мне разбілі. У мяне былі акуляры, была рана. Потым я старалася твар прыкрыць, таму што я працую ў аптэцы. Як я пайду на працу з пабітым тварам? Я ж не думала, што мяне на трое сутак пасадзяць», — распавяла Палікарпава.

Яе асудзілі на два гады «хатняй хіміі» і амаль 5 000 рублёў кампенсацыі.

Каго яшчэ асудзілі праз амапаўкі?

Таксама яны накіроўвалі грамадзянскі пазоў да Паўла Хакала. Амапаўкі заявілі па 1000 рублёў кампенсацыі пенсіянерцы з Ваўкавыска галіне Міхальчук, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».

Праз іх 58-гадовую Юлію Каваленку асудзілі на два гады «хатняй хіміі» — за каментар «С*чкі». Каваленка кампенсавала шкоду да суда.

Што вядома пра супрацоўніцах?

Hrodna.life падчас пратэстаў знайшоў інфармацыю пра Мазуркевіч і Бандарчук.

«Добрая дачка, клапатлівая мама, кахаючая жонка, захавальніца хатняга ачага і утульнасці, супрацоўніца сілавога падраздзялення, аспірантка, лёгкаатлетка, аўталэдзі. Марыя Мазуркевіч — яскравы прыклад таго, як пры велізарным жаданні можна знайсці час на ўсё!» — прадставілі АМАПаўку.

«Я ўсё жыццё ведала, што АМАП — гэта маё ўсё. Адразу пасля школы, яшчэ не падаючы дакументы, я прыйшла ў атрад і сказала, што хачу тут служыць. Мне, вядома, адразу адмовілі, бо я была непаўнагадовая. Пасля таго, як я падала дакументы і мяне залічылі ў Акадэмію [МУС], у снежні 2012 года мне патэлефанавалі з кадраў атрада і прапанавалі прыйсці, будуць разглядаць маю кандыдатуру, — распавяла Бандарчук.