Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Вайсковымі зборамі ў Беларусі зоймецца КДБ

У Беларусі змянілі парадак праходжання вайсковых і спецыяльных збораў. Адпаведную пастанову апублікавалі на Нацыянальным прававым партале 15 жніўня. У новым дакуменце ўдвая павялічылі тэрміны праверачных збораў. Да фармавання спісаў кандыдатаў на зборы падключаецца КДБ. Пастанова набыла моц у дзень публікацыі.

Папярэдняя і новая версія дакументаў параўноўвала «Зеркало».

Павялічылі працягласць

Працягласць збораў па праверцы мабілізацыйнай гатоўнасці воінскіх часцей і іншых воінскіх фарміраванняў (праверачныя зборы) павялічылася з максімальных 35 дзён да 60 дзён. Катэгорыі збораў - навучальныя прыпіснога складу; па падрыхтоўцы ваеннаабавязаных па вайскова-ўліковых спецыяльнасцях; навучальныя па абслугоўванні тэхнікі недатыкальнага запасу; па праверцы мабілізацыйнай гатоўнасці воінскіх часцей і іншых воінскіх фарміраванняў (праверачныя зборы) — засталіся ранейшымі.

Збораў стане больш

Ваеннаабавязаных без афіцэрскіх званняў змогуць выклікаць на зборы за час запасу часцей. Раней было вызначана, колькі разоў на зборы якой працягласцю можна выклікаць ваеннаабавязаных. Цяпер у дакуменце прапісана толькі колькасць заклікаў, а працягласць збораў прыбралі.

  • Ваеннаабавязаных без афіцэрскіх званняў першага разраду першай і другой катэгорыі змогуць выклікаць на зборы да пяці разоў (было — да трох і да чатырох разоў адпаведна, працягласцю да двух месяцаў кожны раз).
  • Ваеннаабавязаных без афіцэрскіх званняў другога разраду змогуць выклікаць на зборы да трох разоў (было — да двух разоў, працягласцю да двух месяцаў кожны раз).
  • Ваеннаабавязаных без афіцэрскіх званняў трэцяга разраду будуць, як і раней, выклікаць на зборы адзін раз (было — адзін раз, працягласцю да 35 дзён).

Дакумент больш не рэгламентуе і частотнасць і працягласць збораў для ваеннаабавязаных з афіцэрскімі званнямі. А вось колькасць вырасла.

  • Афіцэраў запасу першага разраду змогуць прызываць на зборы да 10 раз (было — адзін раз на два гады працягласцю да двух месяцаў кожны раз).
  • Афіцэраў запасу другога разраду змогуць прызываць на зборы да пяці разоў (было — да двух разоў працягласцю да 35 дзён кожны раз).
  • Афіцэраў запасу трэцяга разраду змогуць прызываць на зборы да пяці разоў (было — адзін раз працягласцю да 35 дзён).

Будуць браць і прыдатных з абмежаваннямі

Раней на вайсковыя і спецыяльныя зборы забіралі толькі ваеннаабавязаных, прыдатных па стане здароўя да вайсковай службы. Зараз на зборы будуць накіроўваць:

  • ваеннаабавязаных, прыдатных па стане здароўя да ваеннай службы,
  • прыдатных да вайсковай службы з нязначнымі абмежаваннямі,
  • абмежавана прыдатных да вайсковай службы ў ваенны час (з іх пісьмовай згоды).

КДБ зможа выбіраць, каго забраць

Раней кандыдатаў для прызыву на вайсковыя і спецыяльныя зборы адбіралі ваенныя камісарыяты. Туды ж запрашалі ваеннаабавязаных для ўдакладнення ўліковых звестак. Зараз адбіраць кандыдатаў змогуць і рэгіянальныя ўпраўленні Камітэта дзяржбяспекі. З’явіцца з позвай для праходжання збораў могуць запатрабаваць і ва ўпраўленне КДБ па вобласці. Раней месцам яўкі мог быць толькі ваенны камісарыят. Такім чынам, зараз за зборы будзе адказваць не толькі Міністэрства абароны, але і КДБ.

Чытайце таксама: