ГЦ Na Zamkavaj перамог у намінацыі на найлепшы архітэктурны праект гандлёва-забаўляльнага/гандлёвага цэнтра прэміі Belarus Retail Real Estate Awards. Сёлета конкурс ладзілі ўпершыню.

Пра перамогу прадстаўнікі ГЦ паведамілі ў сваім Instagram.

Belarus Retail Real Estate Awards 2023 — прафесійная прэмія за дасягненні ў развіцці інфраструктуры гандлёвых цэнтраў, бізнес-цэнтраў і рытэйла ў Беларусі, якую прысуджаюць дэвелаперам гандлёвых і офісных цэнтраў, рознічных сеткам (рытэйлерам) за ўклад у камерцыйную галіну.

Арганізатар — партал belretail.by. Сёлета конкурс праходзіў ўпершыню.

Чым адметны праект

ГЦ Na Zamkavaj (вядомы як Дом рыбака) адкрылі летам 2022 года. Будынкі ўзвялі з нуля на месца сквера, які з’явіўся замест некалькіх старых камяніц, знесеных у 1960-я для будоўлі Дома быта, піша канал Urban Hrodna. Адна з камяніц была вядома як Дом рыбака праз выяву рыбкі на фасадзе. Камяніцы былі збудаваныя паміж 1753 і 1782 годам, мяркуе краязнаўца Мечыслаў Супрон.

Стваральнікі Na Zamkavaj ў выніку пастараліся ўзвесці комплекс максімальна блізкім да знішчанага арыгіналу. За час будовы змяніўся не толькі канцэпцыя, але і інвестар. Рыбку, праўда, не аднавілі, але захавалі старыя падвалы. За будынкамі разбілі ўнутраны дворык як паўграмадскую прастору. Праектанты натхняліся мадэрнісцкімі працамі Піта Мадрыяна. Пабудову Дома рыбака — 2 і меркаванні архітэктараў і гісторыкаў наконт таго, што атрымалася, падрабязна разбіралі раней. У час урачыстага адкрыцця будынкаў тагачасны кіраўнік горада Мечыслаў Гой казаў, што гэта першы за папярэднія пяць гадоў праект аднаўлення старых будынкаў, рэалізаваны не за дзяржаўныя сродкі, а за грошы прыватнага прадпрымальніка.

Чытайце таксама: Інтэрнат-«палац» на Замкавай прадалі амаль за паўмільёна долараў