Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне на вуліцы Савецкая, 8 адкрылі краму "Предмет"

Крама «Предмет» працуе з 9 снежня 2023 на Савецкай, 8 — адразу за помнікам Сакалоўскаму. Там можна набыць дызайнерскія ўпрыгожанні, керамічныя вырабы, свечы, а таксама малюнкі, графіку і паштоўкі.

У Гродне адкрылі “краму прыгожых прадметаў”: там прадаюцца аўтарскія рэчы - эстэтычныя і экалагічныя
Крама «Предмет». Крыніца: instagram/predmetby

«Ствараючы гэтую краму, я марыла сабраць у адным месцы класных мастакоў і майстроў са сваім унікальным аўтарскім бачаннем. Мне хочацца, каб у людзей, якія прыходзяць у краму, атрымалася пагрузіцца ў атмасферу творчасці і мастацтва», — напісала ўладальніца крамы Надзея Недашкоўская на cтаронцы крамы ў Instagram.

Акрамя ўпрыгожанняў, карцін і свеч, у краме можна набыць handmade-касметыку з натуральных матэрыялаў. Стваральніца крамы кажа, што яна абапіралася на свае каштоўнасці — эстэтычнасць, экалагічнасць, унікальнасць, аўтарскае бачанне і ідэя. Усё гэта аб’ядноўвае прадметы, якія можна знайсці ў яе краме. Там можна купіць і яе тавары — яна займаецца вытворчасцю свечаў з натуральнага соевага воску.

Чытайце таксама: З какосавага воску, з драўляным кнотам і рознымі водарамі. Якія handmade-свечкі прадаюць гродзенкі ў Instagram

Чым займаецца ўладальніца крамы «Предмет»

Уладальніца крамы — гродзенская блогерка і мастачка Надзея Недашкоўская. Яна вучылася на інжынера-будаўніка ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, скончыла курсы павышэння кваліфікацыі па архітэктуры жылых і грамадскіх будынкаў.

У ліпені 2023 года ў арт-прасторы ANLO праходзіла персанальная выстава Надзеі. Раней мастачка выстаўлялася таксама ў цяпер ужо закрытым Grunge cafe.

Надзея вядзе здаровы лад жыцця і не спажывае алкаголю з 2021 года. Пра гэта адна з яе кніг — «Гэта цудоўнае цвярозае жыццё». Другая кніга Надзеі — «Гісторыі. Кішэнны блог».

Які расклад працы крамы?

Крама «Предмет» працуе штодзённа:

панядзелак — пятніца: з 10:00 да 18:30
субота — нядзеля: з 10:00 да 16:00

Не першая падобная крама ў Гродне

Крама «Прадмет» — не першая ў Гродне ўстанова, дзе можна набыць прадметы ручной працы. З 2015 года ў Гродне працуе этнакрама «Цудоўня». У 2016 годзе на Вялікай Траецкай адкрылі краму вырабаў ручной працы «Лёля». З 2019 года «Лёля» працуе на вуліцы Савецкай, 1 у былым памяшканні цырульні «Антэй».

Чытайце таксама: Для массажа, из натуральных масел или в форме драконов: какое handmade-мыло продают гродненки в Instagram