У Гродне на прыпынках грамадскага транспарту пачалі абнаўляць электронныя табло. Першае новае табло ўсталявалі на прыпынку «Плошча Савецкая», паведаміў NewGrodno.by.
![На гродзенскіх прыпынках пачалі абнаўляць электронныя табло з раскладам транспарту](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2023/12/tablo-raspisanie-sovetskaya-2-800x600.jpg)
З яго можна даведацца, колькі часу засталося да прыбыцця канкрэтнага аўтобуса, тралейбуса альбо маршруткі.
Навошта замянялі электронныя табло
Першыя экраны ўсталявалі на пяці гродзенскіх прыпынках у 2018 годзе. Усталёўкай займалася прыватная фірма з Барысава. У лютым 2023 года экраны ўжо не працавалі, бо ўсталёўшчык не выконваў свае абавязкі. Таксама перабоі ў працы табло адбываліся праз змяншэнне колькасці рэкламы.
У кастрычніку 2023 года стала вядома, што Аператар пасажырскіх перавозак плануе ўсталяваць новыя экраны самастойна. Тады прылады тэставалі, каб яны маглі спраўна працаваць у любы перыяд года.
Чытайце таксама: Усталююць табло, абновяць расклад і пераймянуюць прыпынкі. Што зменіцца ў грамадскім транспарце Гродна