Базавая велічыня ў Беларусі з 1 студзеня 2024 года складзе 40 рублёў. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савета міністраў № 944 «Аб устанаўленні памеру базавай велічыні» ад 27 снежня 2023 г., якая ў той жа дзень была зарэгістраваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Базавая велічыня — гэта паказчык, з дапамогай якога разлічваюцца пошліны, штрафы, падаткі, зборы, розная дзяржаўная дапамога, стыпендыі і іншыя выплаты. Гэта значыць, што з яе ростам у Беларусі ў 2024 годзе ўзрастуць штрафы, падаткі, зборы, а таксама выплаты грамадзянам.

У 2023 годзе базавая велічыня ў Беларусі складала 37 рублёў, у 2022 — 32 рублі.

Таксама з 1 студзеня 2024 года вырасце і мінімальная зарплата ў Беларусі. Яна складзе 626 рублёў (196 долараў). У 2023 годзе мінімальны заробак у Беларусі складаў 554 рублі.