Пасля навагодніх святаў беларусы пачалі вяртацца ў краіны Еўрасаюза. Больш за 200 прыватных аўтамабіляў стаяць у чэргах на мяжы. «Каменны Лог» і «Беняконі» — самыя загружаныя пункты пропуска.

Зноў чэргі на мяжы: беларусы вяртаюцца пасля святаў у Польшчу і Літву
Чарга легкавых аўтамабіляў. Ілюстрацыя створана рэдакцыяй Hrodna.life з дапамогай штучнага інтэлекту Copilot.

Колькі аўтамабіляў стаіць у чарзе на мяжы

Паводле стану на 12:00 3 студзеня самы загружаны пункт — «Каменны Лог». Там у чарзе стаіць 80 легкавых аўтамабіляў. Другі па загружанасці - «Беняконі» — 60 аўтамабіляў. Па 40 аўтамабіляў у чэргах на «Прывалцы» і «Катлоўцы». Менш за ўсё прыватнага транспарта ў пункце пропуску — «Брэст» — 20 аўтамабіляў. Затое там найбольшая чарга аўтобусаў - 14. Такія лічбы можна пабачыць на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэту.

Паслянавагоднія чэргі на мяжы з Польшчай ужо пайшлі на спад. У «Брэсце» 2 студзеня ў другой палове дня адначасова ў чарзе стаяла да 220 аўто, у ноч на 3 студзеня — да 250. На мяжы з Літвой яны наадварот растуць — у «Каменным Логу» 2 студзеня на выезд з краіны чакалі адначасова не больш за 35 машын, цяпер жа — 80.

На праходжанне мяжы — дзевяць гадзін

Удзельнікі чата «ГраницаBY» у Telegram пішуць, што на беларуска-літоўскай мяжы прыехалі ў зону чакання ў 22 гадзіны 2 студзеня, а станам на 8 раніцы 3 студзеня чакалі праходжання літоўскай мяжы. Перад імі было яшчэ 12−15 аўтамабіляў.

Падобную інфармацыю напісаў іншы карыстальнік чата. Ён прыехаў на мяжу ў 23:30 і толькі ў 7:30 ён прайшоў беларускі памежны кантроль.

Яшчэ адзін карыстальнік, але ўжо на беларуска-польскай мяжы, напісаў, што праходжанне кантролю ў яго заняло дзевяць гадзін. «РБ-РП 9 гадзін у суме без рэнтгена, але ехаў у нас праз чырвоны калідор. У гадзіну ночы па нашым заняў чаргу перад зонай чакання, у 10 раніцы выехаў праз шлагбаум ад палякаў».

Чытайце таксама: У «Прывалцы» — 12 гадзін, у «Цярэспалі» — 14. Што адбываецца на межах Беларусі з ЕС паміж святочнымі «патопамі», і калі наступны