Гродзенская «Спецаўтагаспадарка» плануе збіраць жывыя ялінкі, якія гродзенцы будуць выкідаць пасля святаў, у два этапы.

Стала вядома, куды і калі можна выкідваць навагоднія ялінкі ў Гродне
Навагодняя ялінка каля сметніцы. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: mpr.alania.gov.ru

Гродзенцам прапануюць пакідаць ялінкі на кантэйнерных пляцоўках 13−14 або 20−21 студзеня. 15 і 22 студзеня Гродзенская жыллёва-камунальная гаспадарка вывезе дрэвы на пераапрацоўку.

Куды нельга выкідваць ялінку

Забаронена выкідваць ялінкі ў кантэйнеры для смецця для звычайных гаспадарчых адкідаў. Дрэвы могуць пашкодзіць спецтэхніку падчас збору смецця. Таксама нельга проста выкідаць ялінку, бо падчас разлажэння дрэва можа выдзяляцца метан.

Чытайце таксама: Як доўга растуць ялінкі на продаж і ці прапануюць у Гродне блакітныя елкі?