Тром удзельнікам тэндэру па ўстаноўцы на Савецкай плошчы ў Гродне флагштока адмовілі. Пра гэта распавялі ў пратаколе ацэнкі і параўнання прапаноў. Таму закупку прызналі не адбылася.

На тэндэр падаліся:

  • Прыватнае вытворча-гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «ЭКТЫЗ». Яны прапанавалі выканаць працу за 34 335,33 рубля. Іх прапанову не дапусцілі, паколькі прадстаўленыя звесткі аб субпадраднай арганізацыі на выкананне інжынерна-геалагічных работ не адпавядаюць класу складанасці аб’екта.
  • Праектнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белкамунпраект». Іх коштавая прапанова — 64 816,10 рублёў. Фірму не прынялі, бо не прадастаўлены рэестр выкананых удзельнікам дагавораў аб аказанні супастаўных па цане паслуг або аналагічных паслуг.
  • Абласное ўнітарнае праектнае прадпрыемства «Інстытут Гроднаграмадзянпраект» гатова было ўзяцца за працу за 65 122,67 рублёў. Іх прапанову адхілілі, бо не дамовіліся аб тэрмінах і зменах праекта.

Гэта ўжо другая няўдалая закупка — раней адмовілі ТАА «Тапаззападінжынірынг» і ПВГУП «ЭКТЫЗ».

У снежні 2023 года стала вядома, што на Савецкай плошчы ў Гродне ўсталююць флагшток вышынёй 60 метраў — прыкладна як кафедральны сабор Святога Францыска Ксаверыя. Працы хацелі пачаць у 2024 годзе. Разам з гэтым збіраліся акультурыць тэрыторыю.