Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

На мяжы з Літвой узмоцняць праверкі для беларусаў

Літоўскі ўрад на год працягнуў абмежаванні ў дачыненні да грамадзян Расіі і пастанавіў узмацніць жорсткасць праверкі на мяжы для беларусаў, якія прыбываюць у Літву. Гэта закране ўсіх беларусаў з шэнгенскімі візамі.

«(…) у выпадках перасячэння мяжы грамадзянамі Рэспублікі Беларусь па шэнгенскай візе супрацоўнікі Службы аховы дзяржаўнай мяжы абавязаны дадаткова ацаніць рызыкі і пры неабходнасці правесці больш дэталёвую праверку», — цытуе тлумачальную запіску да законапраекта Delfi.

Датычна расіян, абмежаванні пашырылі на юрыдычных асоб, бенефіцыярамі якіх з’яўляюцца грамадзяне Расіі, незалежна ад таго, ці ёсць у іх часовы або пастаянны від на жыхарства ў Літве. Абмяжоўваюць і магчымасць набыцця нерухомасці юрыдычнымі асобамі, звязанымі з Расіяй.

Абмежаванні працягнулі да 2 траўня 2025 года. Яны звязаныя з агрэсіяй Расіі супраць Украіны і падтрымкай гэтай агрэсіі беларусімі ўладамі.

На мяжы стане яшчэ горш

Дадатковыя праверкі могуць павялічыць і без таго вялікія чэргі на мяжы, звязаныя з закрытымі пунктамі пропуску ў Польшчы і Літве.

Акрамя таго, нядаўна літоўская пагранслужба заявіла, што магчыма скарачэнне часу працы астатніх пунктаў пропуску. Гэта можа дапамагчы забяспечыць якасць працэдуры праверкі, сказаў кіраўнік Службы аховы дзяржмяжы Літвы Рустам Любаеў. Адзін з магчымых шляхоў паляпшэння якасці працы памежнікаў - змяншэнне плыні тых, хто ўязджае, лічыць ён. Плынь жа беларусаў, якія ўязджаюць, пасля закрыцця пунктаў пропуску з Літвой «Лоша — Шумскас» у Гродзенскай вобласці і «Відзы — Трэрэчус» у Віцебскай, наадварот, павялічыўся праз астатнія.

Чытайце таксама: Візавыя цэнтры Польшчы і Літвы паднялі кошты на паслугі