Падаражэлі самыя распаўсюджаныя паслугі візавых цэнтраў Польшчы і Літвы — запаўненне анкеты, SMS-апавяшчэнне аб гатоўнасці, дастаўка пашпарта кур’ерам.

Новыя кошты ў візавых цэнтрах Польшчы і Літвы такія:

  • запаўненне візавай анкеты — 21 руб. (было 19 руб.);
  • SMS-апавяшчэнне пра гатоўнасць пашпарта — 7 руб. (было 6 руб.);
  • фотапаслугі каштуюць 18 руб. (было 16,5 руб.).
  • кур’ерская дастаўка пашпарта ў Зону 1 — 22 руб. (было 18 руб.);
  • кур’ерская дастаўка пашпарта «экспрэс» і ў Зону 2 — 36 руб. (было 30 руб.),
  • падача дакументаў на візу з дапамогай кур’ерскай дастаўкі ў Зоне 1 (паслугу прадастаўляе польскі візавы цэнтр) — 80 руб. (было 55 руб.);
  • падача дакументаў на візу з дапамогай кур’ерскай дастаўкі ў Зоне 2 (паслугу прадастаўляе польскі візавы цэнтр) — 120 руб. (было 95 руб.).

Усе цэны на паслугі можна знайсці па спасылцы.

У пачатку восені 2023 года ў Польшчы здарыўся «візавы скандал», у ходзе якога звольнілі намесніка міністра па справах замежнікаў Пятра Ваўжыка. Яго абвінавацілі ў стварэнні механізму спрошчанага прыцягнення працоўных мігрантаў з прыкладна 20 краін Блізкага Усходу і Азіі ў колькасці да 400 тысяч чалавек у Польшчу праз сакрэтныя інструкцыі для консульстваў і фірмаў-пасярэднікаў для хуткай выдачы віз людзям. У выніку вырашылі разарваць кантракты з усімі аўтсорсінгавымі кампаніямі, якім даручылі працаваць з візавымі анкетамі з 2011 года. Гаворка перш за ўсё была пра буйную карпарацыю з індыйскімі каранямі VFS Global. На працу візавых цэнтраў у Беларусі - тут яны прадстаўлены менавіта VFS Global — тады сітуацыя не паўплывала.

Пазней з’явілася інфармацыя аб тым, што кампанію-пасрэдніка на працягу многіх гадоў падазравалі ў супрацоўніцтве са спецслужбамі аўтарытарных дзяржаў.

Чытайце таксама: Польскія СМІ: у Беларусі жадаючых зрабіць візу ў візавых цэнтрах чакалі з КДБ