Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Гасцініца з нумарам люкс з'явіцца на М6

Для гасцінічнага комплексу «Гасціны Двор» у вёсцы Цыбары Лідскага раёна закупляюць мэблю. «Гродзенскі мясакамбінат» выдаткуе на гэта 40 000 рублёў. Пастаўка запланаваная з 13 лютага да 1 красавіка.

У гасцініцы будзе шэсць нумароў - адзін люкс, два стандартных двухмесных і тры стандартных аднамесных.

Усяго збіраюцца купіць 15 адзінак мэблі. Сярод іх — люстэркі, пісьмовы стол, пуф з тканінай ў прыхожую, гардэроб, тумба, ложкі, канапы, часопісны столік. Ложкі будуць з масіва і натуральнага дрэва, а матрацы — брэнда Vegas. Колер, памеры, знешні выгляд мэблі ўзгодняць.

«Гасціны Двор» знаходзіцца за 6 км па трасе М6 ад Ліды. З 2020 года ён належыць «Гродзенскаму мясакамбінату». Рэстаран на дзве залы, летняя тэраса і банкетная зала на 30 персон адкрыліся пасля рамонту ў 2021 годзе. Таксама ёсць пляцоўка для дзяцей. Пасля рэстарана абяцалі адкрыць гасцініцу.