На Маладзёжнай, 1 адкрылася кавярня «Ягода» літаральна на пару столікаў. Там прапануюць пакаштаваць свежыя клубніцы ў шакаладзе і замовіць падарункавы набор.
Кафэ-кандытарская ад брэнда Chocowithlove адкрылася ў сутарэнным памяшканні на рагу дома па Маладзёжнай, 1 — там, дзе да 2022 года была кругласуткавая крама «Бункер».
Чытайце таксама: Не толькі кветкі, але і пяльмені. Якія шакаладныя цуды прадаюць гродзенцы ў Instagram
У інтэр'еры дамінуе ружовы колер і кветкі. У адным памяшканні размясцілі зону кафэ, у другім — стэнды з прадукцыяй. У планах — зона для майстар-класаў.
![Кафэ "Ягада" на Маладзёжнай, 1](http://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2024/03/jagoda-kafe__5-800x600.webp)
![кафэ "Ягада" ў Гродне](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2024/03/jagoda-kafe__2.webp)
![кафэ "Ягода"](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2024/03/jagoda-kafe__1-548x800.webp)
![інтэр'ер кафэ "Ягода" ў Гродне](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2024/03/jagoda-kafe_-538x800.webp)
Кафэ адкрыта з 10 да 21 без выходных. Акрамя свежых клубніц, там прадаюць і іншую садавіну ў бельгійскім шакаладзе, шакаладныя падарункі ручной працы і дэсерты.
![клубніцы ў шакаладзе з Гродна](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2024/03/jagoda-kafe__4-640x800.webp)
![шакалад ручной працы ў Гродне](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2024/03/jagoda-kafe__3-640x800.webp)
Брэнд Chocowithlove існуе з пачатку 2019 года. Ёсць дастаўка па Гродне і за горад з опцыяй віншавання атрымальніка. Зараз брэнд прадстаўлены таксама ў Мінску і ў Брэсце.
Кафэ-кандытарская з такой жа тэматыкай (садавіна ў шакаладзе, шакаладныя «букеты») і нават такога ж колеру, але іншага брэнду — Myloverberry — працуе таксама з пачатку года на Кірава, 3.