Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Cупраць блогера daroha распачалі крымінальную справу

Супраць Валерыя Руселіка (daroha), гродзенскага журналіста і блогера распачалі крымінальную справу. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook 26 сакавіка 2024 года.

“Стаўлюся дрэнна, але не здзіўлены”. Супраць блогера з Гродна распачалі крымінальную справу 
Валер Руселік. Скрыншот: YouTube-канал daroha

«Даведаўся на днях, што супраць мяне ў Беларусі ўсчатая крымінальная справа. Ходзяць па блізкіх, распытваюць. Падрабязнасцяў не ведаю», — напісаў блогер. У яго няма здагадак, па якім артыкуле на яго завялі справу.

«Стаўлюся [да ўзбуджэння крымінальна справы — Hrodna.life] дрэнна, але не здзіўлены. Дапускаў, што рана ці позна падобнае магло здарыцца», — сказаў Валер Руселік рэдакцыі Hrodna.life.

Журналіст Валерый Руселік родам з Гродна. Раней ён працаваў на тэлеканале «Белсат». Зараз ён вядзе свой YouTube-канал daroha, дзе распавядае пра падзеі ў Беларусі, публікуе анімацыю ды песні. Таксама ў яго ёсць TikTok-канал Vytoki, дзе блогер распавядае цікавосткі пра Беларусь.

Раней экстрэмісцкімі прызналі сеткі блогера

У ліпені 2023 года суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі:

  • Telegram-канал daroha;
  • Telegram-чат daroha Chat:
  • YouTube-канал daroha;
  • старонку блогера ў Instagram;
  • старонку блогера ў Twitter;
  • cтаронку блогера ў Facebook;
  • акаўнт у TikTok daroha.

Таксама экстрэмісцкімі прызналі лагатыпы, якія блогер выкарыстоўвае ў сваіх відэа. Праз месяц, у жніўні 2023 года Валерыя Руселіка і праект Daroha ўнеслі ў спіс экстрэмісцкіх фармаванняў.

Раней CК распачаў спецвытворчасць супраць гродзенцаў, якія зараз жывуць за мяжой

У сакавіку 2024 года палітычнага актывіста і заснавальніка крамы «Адметнасць» Сяргея Верамеенку і журналіста ды праваабаронцу «Вясны» Уладзіміра Хільмановіча абвінавачвацілі паводле арт. 361−4 КК «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» — пагражае пазбаўленнем волі ад трох да сямі гадоў. Інфармацыю аб распачатай спецвытворчасці апублікаваў Telegram-канал ведамства. Яшчэ раней спецыяльную вытворчасць пачалі ў адносінах да гродзенкі Вольгі Вялічкі.

Чытайце таксама: «Хай сабе прыдумваюць, што хочуць». Гродзенскую краму сувеніраў прызналі экстрэмісцкім фармаваннем