Шчучынец пакінуў некалькі каментароў пра тэракт у «Крокус Сіці Хол». Яго затрымалі. Відэа апублікаваў Telegram-канал «Пульс Гродно». Хлопца назвалі «сатаністам» і «анархістам» з-за яго татуіровак.

Мужчына напісаў «Это вам за Украину, наслаждайтесь» і «Нужно было ее расчленить. А то в коментах парня все говном поливают, что он поступил как баба». Шчучынец распавёў, што напісаў гэтыя каментары, бо не падтрымлівае вайну ва Украіне.

Затрымалі хлопца ў ягонай кватэры.

Па якім артыкуле будуць кваліфікаваць «злачынства», невядома. Беларусаў ужо затрымлівалі за каментары на адрас расійскіх вайскоўцаў і Рамзана Кадырава. Тады юрыст каментаваў Hrodna.life, што выказванні мужчыны могуць кваліфікаваць як дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь.

Тэракт у «Крокус Сіці Хол» адбыўся 22 сакавіка 2024 года каля 20 гадзін па мясцовым часе. За тэрактам рушыў услед пажар, які разбурыў частку цэнтра. Загінула 144 чалавек, 97 застаюцца ў шпіталях. Арыштавалі чатырох падазраваных.

Чытайце таксама: Яшчэ больш міліцыі і адмена фестываляў. Як тэракт у «Крокусе» паўплываў на Гродна