Навіны

«Гродна Азот» пахваліўся сяброўствам з краінай, дзе катуюць людзей і 67% насельніцтва жыве за рысай галечы

Прадпрыемства «Гродна Азот» наведала дэлегацыя з Экватарыяльнай Гвінеі. «Гродзенскі хімік» напісаў, што гэтая краіна нібыта займае першае месца ў Афрыцы па паказчыку ВУП на душу насельніцтва і наогул гэта адна з самых багатых і стабільных дзяржаў на афрыканскім кантыненце. Hrodna.life праверыў гэты факт. Аказалася, што ў гэтай гісторыі ёсць свае нюансы.

Дэлегацыя з Экватарыяльнай Гвінеі на «Гродна Азот». Крыніца: Telegram-канал «Гродненский химик»

Дэлегацыя Экватарыяльнай Гвінеі прыязджала ў Гродна 12 красавіка 2024 года. Гэты візіт адбыўся ў межах супрацоўніцтва паміж краінамі паводле падпісаных Аляксандрам Лукашэнкам дарожных мапаў на 2024 — 2026 гады. Лукашэнка падпісаў іх у снежні 2023 года ў час візіту ў Экватарыяльнай Гвінеі. Афрыканская дэлегацыя наведала таксама іншыя прадпрыемствы канцэрну «Белнафтахім».

На «Гродна Азот» дэлегацыя сустрэлася з генеральным дырэктарам прадпрыемства Ігарам Ляшэнкам. Таксама прадстаўнікі Экватарыяльнай Гвінеі азнаёміліся з вытворчасцю мінеральных угнаенняў, AUS-32 [вадкасць, якую выкарыстоўваюць для ачысткі выхлапных газаў дызельных рухавікоў - Hrodna.life] і медычнага кіслароду.

Дэлегацыя з Экватарыяльнай Гвінеі на «Гродна Азот». Крыніца: Telegram-канал «Гродненский химик»

Экватарыяльная Гвінея: стабільная краіна, бо прэзідэнт не змяняецца 45 гадоў

Экватарыяльная Гвінея — аўтарытарная краіна. Яе прэзідэнт — Тэадора Абіянг Нгема Мбасога кіруе з 1979 года. Ён прыйшоў да ўлады ў выніку вайсковага перавароту, расстраляўшы свайго дзядзю — папярэдняга прэзідэнта краіны, які таксама быў дыктатарам.

У Экватарыяльнай Гвінеі практыкуюць катаванні і дыскрымінацыю жанчын, эксплуатуюць дзіцячую працу. За рысай галечы жыве 67% насельніцтва краіны.

Нафта не дапамагае выйсці з заняпаду

«Рэспубліка Экватарыяльная Гвінея займае першае месца ў Афрыцы па паказчыках ВУП на душу насельніцтва і з’яўляецца адной з самых багатых і стабільных дзяржаў афрыканскага кантыненту», — напісаў «Гродзенскі хімік».

У 1996 годзе ў Экватарыяльнай Гвінеі знайшлі нафту. Гэта сапраўды дазволіла краіне цягам дзесяцігоддзяў мець адзін з найвышэйшых у Афрыцы паказчыкаў ВУП на душу насельніцтва. Напрыклад, у 2022 годзе гэты паказчык быў трэцім сярод краін кантынентальнай Афрыкі. Але з-за вялікай няроўнасці ў краіне адныя з найгоршых сацыяльных паказчыкаў у Афрыцы. Даходамі ад здабычы сыравіны карыстаецца толькі невялікая частка набліжаных да ўлады людзей.

Эканоміка гэтай краіны моцна залежыць ад здабычы сыравіны і ад сітуацыі на міжнародных рынках нафты. У 2023 годзе эканоміка Экватарыяльнай Гвінеі скарачалася, а паводле аналізу Міжнароднага валютнага фонду, сітуацыя будзе пагаршацца і ў наступныя гады.

Чытайце таксама: Сілавікі прыйшлі на «Гродна Азот»: расказалі пра адказнасць за «экстрэмісцкія» падпіскі

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024