Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

На вуліцы Маставой у Гродне дабудоўваюць офіс IT-кампаніі

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі «Афранс». Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы Маставой, 40А і 40Б. Атрымаецца невялікі айцішны квартал побач з «Прыёрбанкам», будынкам БІП і піўзаводам, які зараз на рэканструкцыі.

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў
Праект офіснага цэнтра на вуліцы Маставой. Крыніца: intelstock.org

Раней на гэтым месцы размяшчаліся будынкі, якія не з’яўляліся аб’ектамі гісторыка-культурнай спадчыны — таму іх знеслі.

«Быў прыняты прынцып фармавання сучасных аб’ектаў, якія падпарадкоўваюцца гістарычнаму асяродку, які атрымаў шырокае выкарыстанне ў гістарычных частках еўрапейскіх гарадоў. Аб’екты, якія праектуюцца, дапаўняюць агульныя візуальныя перспектывы на гістарычныя будынкі», — пісалі яшчэ восенню 2020 года на сайце праектнага бюро «Інтэлсток Інжынірынг», якое распрацоўвала праект будынкаў.

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў
Пабудаваны будынак на вуліцы Маставой. Крыніца: grodno.in

Побач з офісным цэнтрам будуць велапаркоўкі — такое было патрабаванне заказчыка праекта. Тэрыторыю побач азеляняць.

Што за кампанія, для якой пабудавалі будынак

IT-кампанія «Афранс» існуе з 2018 года і займаецца распрацоўкай праграмнага забеспячэння на экспарт. Асноўныя партнёры кампаніі - краіны Паўночнай Амерыкі. Фірма — рэзідэнт Парка высокіх тэхналогій. У профілі кампаніі на LinkedIn пазначаны яе памер — 51−200 супрацоўнікаў.

Што на гэтым месцы размяшчалася раней

Раней тут размяшчалася грамадская лазня. У 2018 годзе будынак прызналі аварыйным і знеслі. Зямельны ўчастак выставілі на аўкцыён. У снежні 2018 года яго выкупілі за 67 тысяч рублёў.

Па ўмовах аўкцыёну ўладальнік павінен пабудаваць адміністрацыйна-гаспадарчы аб’ект вышынёй не больш за два паверхі з мансардай.