Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Чэргі на мяжы Беларусі: колькі чакаць на выезд

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз на выезд з краіны. Ужо звыклым стала ацэньваць іх не так у колькасці транспарту, колькі ў гадзінах ці нават сутках. Самая «павольная» мяжа — з Літвой.

Па афіцыйных дадзеных Дзяржпамежкамітэта на 10.00 9 траўня павялічыліся чэргі ў параўнанні з 8 траўня ва ўсіх пунктах пропуску, акрамя «Брэста». Асабліва прыкметна — у пункце «Беняконі».

Пункт пропускаЛегкавыя аўтамабіліФурыАўтобусы
На выезд у Літву
«Каменны Лог»1806300
«Беняконі»1804100
На выезд в Латвію
«Грыгароўшчына»1204300
На выезд у Польшчу
«Брэст»400-75
"Казловічы"-850-

Да зоны чакання на 10.00 9 траўня чарга на выезд у «Брэсце» складала больш за 280 легкавых машын, у «Беняконях» — больш за 90, у «Каменным Логу» — больш за 15.

Нават пры перасячэнні мяжы з дзіцем да трох гадоў - у такім выпадку машыну павінны прапускаць без чаргі - мяжа займае і тры, і шэсць гадзін. Адна з удзельніц чата, прысвечанага мяжы, спрабуе купіць чаргу «бліжэй да шлагбаўма». За 24 гадзіны праз мяжу ў «Беняконях» змаглі праехаць толькі 200 машын. Вадзіцель, які прыехаў у зону чакання ў «Беняконях» 8 траўня ў 6.30 раніцы, перасек мяжу за 17 гадзін. На літоўскім баку яго чакала «падрабязнае апытанне».

Што з аўтобусамі?

У аўтобуса Мінск-Коўна (праз Вільню), які адправіўся ў 23.30, праходжанне мяжы ў «Каменным Логу» заняло 9 гадзін. З Беларусі ў Літву аўтобусы ўвечары 8 траўня стаялі ад чатырох да амаль шасці гадзін.

Каб хутчэй перасекчы мяжу ў бок Польшчы, пасажыры аўтобусаў мяняюць іх перад пунктам пропуску — перасаджваюцца ў тыя, што стаяць бліжэй да шлагбаўма і дзе ёсць месца. Такая змена транспарта будзе каштаваць ад 30 да 60 еўра. Больш выгадна сядаць у аўтобус на польскіх нумарах — іх прапускаюць па асобным канале. Бывалыя падарожнікі таксама раяць ехаць да Цярэспаля, а ўжо там купляць білет да Варшавы — так выходзіць хутчэй і танней.

«Калі без падсадкі то вельмі доўга… З пасадкай то проста доўга, — напісаў адзін з падарожнікаў пра сітуацыю на выезд з Беларусі ў Польшчу. — Падыходзіў да першых аўтобусаў на 100 метроўцы, больш за суткі ўжо стаяць, пасля шлагбаўма прыкладна 12 гадзін».

Чэргі на ўезд — толькі ў Літве

На ўезд у Беларусь для легкавых аўто чарга ёсць толькі на выездзе з Літвы: у «Шальчынінкаі» («Беняконі») — каля 30 машын і ў «Мядзінінкаі» («Каменны Лог») — больш за 170, паведамляюць у адным з чатаў, прысвечаным перасячэнню межы Беларусі з Еўрасаюзам. У Брэсце абодва пункты пропуску на выезд з Польшчы ў аднаго з кіроўцаў на ​​легкавой машыне занялі 1 гадзіну 20 хвілін.

У кіроўцы, які прыехаў на пункт пропуску ў Мядзінінкаі яшчэ вечарам 7 траўня, праходжанне мяжы ў бок Беларусі заняло 25 гадзін. У іншага кіроўцы — 26. Увечары 8 траўня кіроўцы ацэньвалі чаргу ў 30−35 гадзін.

Чытайце таксама: Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

У чарзе на ўезд — «транзітнікі»

Многія машыны, якія стаяць у чарзе на ўезд у Беларусь з Літвы, прызначаны для продажу, з транзітнымі нумарамі. «Лт-рб да шлагбаўма 30 машын, усе транзітныя, пару машын літоўскіх», — напісала адна з удзельніц «памежнага» чата. Часам людзі, якія едуць у Беларусь, нават могуць іх аб’ехаць. «У іх сваё жыццё на мяжы. Яны чакаюць дакументы, стаяць маўчаць. Мы прайшлі спыталі і аб’ехалі машын 10», — піша іншы ўдзельнік чата. Адзначаюць, што шмат машын стаіць нават без кіроўцы.