Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Віцэ-спікер Сената Польшчы - за адкрыццё пагранічных пераходаў з Беларуссю

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы для аднаўлення руху хаця б на адным памежным пераходзе з Беларуссю ў Падляскім ваяводстве.

Ён закліча МУС разгледзець «мадэль хаця б частковага аднаўлення пераходаў», каб «хаця б праверыць, як гэта будзе функцыянаваць». Размова ідзе пра закрытыя пераходы, якія знаходзяцца з беларускага боку ў Гродзенскай вобласці («Брузгі» і «Баброўнікі»).

Мацей Жыўна таксама выступіць у Сенаце. Ён падтрымлівае прадпрымальнікаў у гэтым пытанні: у кампаній узнікаюць праблемы, зацягваецца пытанне закрытых пераходаў, а рух ажыццяўляецца ў Люблінскім ваяводстве і праз Літву, прыводзіць яго словы radio.bialystok.pl. Ён лічыць гэтую сітуацыю несправядлівай у адносінах да бізнэсу Падляшскага ваяводства. Мацей Жыўна з Беластока, раней кіраваў Падляшскім ваяводствам і падтрымлівае сваіх выбаршчыкаў.

25 красавіка польскае аб’яднанне прадпрымальнікаў Zjednoczony Wschód («Аб'яднаны ўсход») заклікала ўлады адкрыць памежныя пераходы, у першую чаргу «Баброўнікі», на мяжы з Беларуссю, каб аднавіць плынь турыстаў з Беларусі. Па падліках прадпрымальнікаў штогод ён прыносіў рэгіянальнаму бізнэсу € 124 млн. Як альтэрнатыву аб’яднанне патрабуе працягнуць праграму падтрымкі прыгранічнага бізнесу, каб кампенсаваць страты з-за закрыцця мяжы. З чэрвеня 2023 года прадпрымальнікам ужо выплацілі кампенсацыі на суму больш за € 8,1 млн злотых ($ 2 млн).

Рух у Кузніцы («Брузгі») закрылі на нявызначаны тэрмін у лістападзе 2021 года пасля нападу мігрантаў з боку Беларусі, памежны пераход у Баброўніках («Бераставіца») закрылі ў лютым 2023 года пасля прысуду палітзвяволенаму журналісту польскага паходжання Анджэю Пачобуту. Адкрыты чыгуначныя пераезды, але цягнікі не ходзяць. Адкрытым застаецца толькі пункт пропуску ў Цярэспалі («Брэст» з беларускага боку, Люблінскае ваяводства ў Польшчы).

Чытайце таксама: У Гродне затрымалі групу мігрантаў. Эксперт: «Маўр сваю справу зрабіў, але сыходзіць яму няма куды»