Рух аўтобусаў па прыгарадным маршруце № 295С «Гродна — Аўгустоўскі канал» пачнецца з 1 чэрвеня. Гэта сезонны маршрут, які працуе ўлетку па выхадных. Аб аднаўленні маршруту паведаміла абласное прадпрыемства «Аператар пасажырскіх перавозак».

Аўтобус будзе адпраўляцца ад гродзенскага аўтавакзала ў 10:15 і 19:00, ад канцавога прыпынку «Аўгустоўскі канал» — у 11:45 і 20:05. Аўтобус будзе хадзіць па суботах і нядзелях.

Чытайце таксама: 200-годдзе Аўгустоўскага канала адзначаць у межах Фестывалю нацыянальных культур