Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Кава-друкаркі з'явяцца ў Беларусі на запраўках

Кава-друкаркі і аўтаматычныя чайныя машыны з’явяцца да канца 2024 года на запраўках «Беларуснафты». Кампанія анансавала некалькі новаўвядзенняў у сваіх сэрвісах. У тым ліку яна плануе адкрываць новыя кава-поінты па-за АЗС.

«Мы хочам дабіцца ваў-эфекту», — расказаў начальнік аддзела грамадскага харчавання цэнтральнага апарата «Беларуснафты» Сяргей Кіралюк.

Кава-друкаркі: сэлфі, карцінкі і лога на пенцы

Навінкай гэтага года стануць кава-друкаркі, якія з’явяцца на некаторых запраўках «Беларуснафты». Іх збіраюцца прывезці з Кітая.

Гэтыя прылады могуць друкаваць выявы на паверхні кававай пенкі, малочных кактэйляў, марожанага і дэсертаў. З дапамогай харчовых фарбаў можна друкаваць фатаграфіі наведвальнікаў ці лагатыпы, ствараючы ўнікальныя і запамінальныя напоі. Фарбы не ўплываюць на смак, яны бяспечныя для здароўя, а выявы могуць быць як каляровымі, так і манахромнымі.

Будзе больш кава-пойнтаў - і не толькі на запраўках

«Беларуснафта» плануе ўстанавіць каля 100 кава-пойнтаў па-за АЗС па ўсёй Беларусі да канца 2024 года. У кожнай новай кропцы будзе прадстаўлены фірмовы блэнд № 1 CoffeeCarte. На запраўках сеткі АЗС можна купіць зерне CoffeeCarte у розніцу: прапануюць пачкі па 250 грам і 1 кілаграм.

З’явяцца чайныя машыны з ліставой гарбатай

«Беларуснафта» плануе купіць для сваіх заправак аўтаматычныя чайныя машыны з Кітая. Машыны вонкава падобныя да кававых, абсталяваны бункерам для ліставой гарбаты і адсекам для вады. Адной кнопкай у такой машыне можна прыгатаваць свежую гарбату пад ціскам.

Плануецца, што можна будзе выбраць з розных гатункаў гарбаты — чорнай, зялёнай і чырвонай, а таксама халодную або травяную гарбату.

Каву для ўсёй Беларусі пражаць у Гродне

«Беларуснафта» пачала займацца пражаннем кавы ў Гродне ў 2024 годзе. Тут на пляцоўцы РУП «Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт» адкрылі цэх па пражанні зерняў арабікі з Бразіліі, Калумбіі і В’етнама.