Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Бізнесмен з Гродна пазычыў 100 тыс. рублёў і не вярнуў

Бізнес па вытворчасці кухоннай мэблі гродзенец распачаў у 2010 годзе. Праз чатыры гады пачаліся страты. Каб захаваць фірму, мужчына браў крэдыты, а пасля пачаў пазычаць у знаёмых. Вяртаць грошы ён не планаваў - на яго завялі справу за махлярства. Hrodna.life паспрабаваў выстветліць, да якіх фірм ён меў дачыненне.

Пяцярых пацярпелых ужо знайшлі

Калі гэты чалавек пазычыў у вас грошы і не вярнуў - вы можаце звярнуцца ў Следчы камітэт. Фота: СК
Калі гэты чалавек пазычыў у вас грошы і не вярнуў - вы можаце звярнуцца ў Следчы камітэт. Фота: СК

Супраць 46-гадовага мужчыны ўзбуджана крымінальная справа па ч. 4 арт. 209 КК — махлярства ў асабліва буйным памеры. Раней да крымінальнай адказнасці гродзенец не прыцягваўся.

Следства знайшло пяцярых пацярпелых, якія пазычылі фігуранту грошы, але не атрымалі іх назад. Гэта людзі рознага ўзросту і прафесій. Мяркуецца, што ёсць і іншыя факты махлярства. Зараз следчыя шукаюць іншых пацярпелых, паведамілі ва Упраўленні Следчага камітэту па Гродзенскай вобласці.

Калі першы бізнес не пайшоў - стварыў яшчэ адзін

З 2010 года падазраваны меў бізнес па вытворчасці кухоннай мэблі. З 2014 года пачаліся праблемы. Каб захаваць стратную фірму, мужчына неаднойчы браў крэдыты, а калі і гэтых грошай ужо не хапала — пазычыў буйныя сумы ў знаёмых і заказчыкаў. У 2021 годзе мужчына стварыў новы бізнес, але, як піша СК, «гісторыя паўтарылася».

Агулам цягам сямі гадоў на развіццё і падтрымку стратнага бізнесу ён пазычыў 100 тыс. рублёў. Следства высветліла, што акрамя даўгоў перад заказчыкамі ў мужчыны вялікая запазычанасць па рахунках за электраэнергію, а таксама арэнду памяшканняў.

Мог мець дачыненне да «ВудСервісМаркет» і быў рэзідэнтам тэхнапарка ГрДУ

Следчы камітэт размясціў фота падазраванага. Hrodna.life паспрабаваў высветліць, якім бізнесам валодаў мужчына.

Аказалася, што ў верасні 2019 годзе гродзенец, або надзвычай падобны да яго чалавек, з’явіўся на фотаздымку разам з прадстаўнікамі ТАА «ВудСервісМаркет» і СЭЗ «Гроднаінвест». Тады «ВудСервісМаркет» акурат стаў новым рэзідэнтам «Гроднаінвест» і на індустрыяльнай пляцоўцы свабоднай эканамічнай зоны ў Гродне павінен быў рэалізаваць праект па стварэнню вытворчасці аддзелачных матэрыялаў.

Пацвердзіць або абвергнуць дачыненне гродзенца да «ВудСервісМаркет» у рэдакцыі не атрымалася.

У канцы снежня 2021 года мужчына (або неверагодна падобны да яго чалавек) патрапіў на іншы здымак — гэтым разам у якасці новага рэзідэнта навукова-тэхналагічнага парка ГрДУ імя Янкі Купалы. Тады парк папоўніўся шасцю новымі рэзідэнтамі, сярод якіх былі кампаніі, звязаныя з драўлянай і будаўнічай вытворчасцю. Але якую з фірм мог прадстаўляць гэты чалавек, высветліць таксама не атрымалася.