Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У былога палітвязня з Гродна нарадзіўся сын

У былога палітвязня з Гродна Дзмітрыя Фурманава і яго жонкі Вольгі нарадзіўся сын. Пра гэта пара распавяла ў сацсетках сваёй крамы сувеніраў «KROPKA».

«Шаноўныя сябры, мы радыя адзначыць, што сёння ў нас выходны з нагоды нараджэньня сына. Вялікі дзякуй за падтрымку 🙏», — напісалі яны.

Дзмітрый Фурманаў - палітвязень, якога правёў год у калоніі па «справе Ціханоўскага». На той момант ягоная дзяўчына Вольга Каракіна выступала ў яго абарону і арганізоўвала галадоўкі на знак салідарнасці. Вольга з’ехала за мяжу, а пасля выхаду з калоніі Дзмітрый далучыўся да яе. Пара ажанілася. У траўні 2024 года яны адкрылі ўласны бізнэс — краму сувеніраў «KROPKA».