Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У сайта Гродзенскага шклозавода ёсць беларускамоўная версія

Пра з’яўленне беларускамоўнай версіі сайта прадпрыемства расказалі ў адной з суполак у Facebook, прысвечанай беларускай мове. Новую моўную версію зрабілі пасля звароту беларускі.

 — Беларускамоўную версію сайта аформілі літаральна за два тыдні, тэрмін хуткі, таму некаторыя рубрыкі яшчэ дапрацоўваюць і паступова ўсе звесткі аб прадпрыемстве будуць прадстаўлены на беларускай мове, — напісала беларуска.

У адказе на зварот кіраўніцтва завода падзякавала за ўвагу да сайта, назвала адсутнасць беларускай версіі істотным недахопам і заявіла, што неадкладна яго выправілі.

Таксама там паабяцалі, што хутка з’явяцца ў дзяржаўнай сістэме зваротаў грамадзян і юрасоб.

Чытайце таксама: Гісторыя, празрыстая як шкло. 10 фактаў пра Гродзенскі шклозавод, якіх вы не ведалі