Будынак па Урыцкага, 19 прадалі. Яго збіраюцца перарабіць пад сучасны жылы дом. На першым паверсе размесцяцца офісы або невялікая крама.

Зараз з будынка выкідваюць смецце, назапашанае за час, пакуль будынак стаяў пустым. Адначасова распрацоўваюць праектную дакументацыю для рэканструкцыі, піша «Вечерний Гродно».

Уласнік абяцае захаваць гістарычны выгляд будынка. У планах — замяніць вокны на фасадзе (сам фасад «чапаць не будуць») і абнавіць тынкоўку. Апорныя сцены таксама збіраюцца захаваць, як ёсць.

Будынак трохпавярховы, яго плошча — 601,3 кв. м.

У 2022 годзе дом выкупіла прыватная фірма за больш чым 710 тыс. рублёў. Да гэтага ён належаў трэсту «Гроднагарбуд» і пуставаў.

Будынак прадавалася з 2019 года. Тады яго намагаліся прадаць амаль за 486 785 рублёў, у ліпені 2021 — рызыкнулі выставиць пачатковую цану 787 908 рублёў. Год таму на электронным кірмашы за дом ставілі пачатковы кошт 432 894 рублёў. Нерухомасць прадавалі за пазыкі прадпрыемства.

Суседні будынак па Урыцкага — бескантактавы гатэль VS Design Hotel.

Дом на Урыцкага, 19 быў пабудаваны ў 1890 годзе ў стылі эклектыкі. Мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Чытайце таксама: