Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Дзе ў Гродне купіць дубайскі шакалад і колькі ён каштуе

«Хайповы» дубайскі шакалад дайшоў да Гродна. Дзе яго шукаць у нашым горадзе, распавялі ў TikTok. За яго прыйдзецца аддаць у пяць разоў даражэй за звычайны — 65 грам каштуе 15 рублёў.

«Сам шакалад лагодны, фісташкавая паста ў меру салодкая і прыемна храбусціць. Па смаку нагадвае халву, у прынцыпе, смачна», — апісалі шакалад у TikTok.

Знайшлі яго ў кавярні MyLoverBerry па адрасе Кірава, 3. Раней у той кавярні ўвялі кубачкі для тых, хто не можа вызначыцца.

@zatestil_grodno

Хайповый дубайский шоколад уже в Гродно! 🍫 💸65г — 15 byn 📍Myloverberry, ул. Кирова, 3 А вы хотели бы попробовать?

♬ оригинальный звук — Zatestil_grodno

«Дубайскі» шакалад складаецца з непасрэдна шакаладу і начыння — тэсту катаіфі і фісташкавай пасты. Ён стаў папулярным дзякуючы сацсеткам. Купіць яго можна і на Wildberries. 300 грам шакаладу абыйдзуцца беларусу ў 77 рублёў. Дастаўку прыйдзецца чакаць два тыдні. Больш варыянтаў на Ozon — ад 6 да 100 рублёў.

Можна прыгатаваць шакалад самому. На кулінарных рэсурсах ужо з’явіліся рэцэпты. Таксама пакрокавы рэцэпт паказваюць блогеры ў сацсетках. Спецыяльнае цеста катаіфі для гэтага шакаладу можна купіць на маркетплейсах. На Ozon 500 грам абыдуцца ў 27 рублёў, на Wildberries яно скончылася.