Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Уладальніка s13.ru Сяргея Чабоцьку зноў судзяць у Гродне

Сяргея Чабоцьку судзілі паводле адміністрацыйнага артыкула за «парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў» (ч. 1 арт. 24.23 КаАП РБ). Суд прайшоў 6 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Гродна.

Абноўлена 8.11. Сяргею Чабоцьку прысудзілі яшчэ 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Справу разглядала суддзя Наталля Горбач, паведамляе канал «Суды, задержания. Гродно и область».

За што судзілі раней

Рэдактара блога s13.ru Сяргея Чабоцьку затрымалі 23 кастрычніка. 25 кастрычніка яго асудзілі на 15 сутак за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў». Рашэнне вынесла суддзя Ганна Леусік.

У гэты ж дзень інтэрнэт-сайт «s13.ru» і Telegram-канал «s13.ru — Новости Гродно» прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Таксама ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў з’явіліся старонка ў «Одноклассниках» «s13.ru — новости Гродно и региона» і чатыры лагатыпа — з «Одноклассников», на сайце, у Telegram-канале і проста літарнае спалучэнне. Такое рашэнне суд Ленінскага раёна Гродна прыняў 28 кастрычніка.

Гісторыя партала і прэтэнзіі

Пасля затрыманні Сяргея Чабоцькі звязаны з сілавікамі Telegram-канал «Гродненские сливы» сцвярджаў, што да яго могуць быць і іншыя прэтэнзіі - на тэму заробкаў супрацоўнікам і праз старое фота з публічнай сустрэчы з Аляксандрам Мілінкевічам на Савецкай плошчы ў Гродна. Сілавікі абвінавачвалі Чабоцьку ў нібыта актыўнай публікацыі матэрыялаў апазіцыі і «няправільных» загалоўках да перадрукаваных навін дзяржрэсурсаў.

Рэсурс s13.ru з’явіўся ў Гродне ў 2005 годзе і першапачаткова працаваў як блог. Пазней ператварыўся ў інфармацыйны партал — агрэгатар навін. Уласнага кантэнту на сайце было няшмат, але доўгія гады рэсурс быў адным з самых папулярных у горадзе. Да восені 2024 года яўных праблем з уладамі ў рэсурса не было.

s13 у 2005 годзе
Так выглядаў s13 у снежні 2005 гады. Скрыншот Hrodna.life з сэрвісу Web archive

Чытайце таксама: У Гродне бацькам школьнікаў пагражаюць пастаноўкай на СНС за падпіску на s13.ru