Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Расіяне прадаюць бізнесы, каб купіць кватэру ў новым ЖК у Гродне

Жылы комплекс «Аляксандраўскі» узводзяць на месцы былых ваенных казармаў. Забудова будзе складацца з двух невысокіх дамоў, закрытай тэрыторыі і двара без машын.

Па словах забудоўшчыка, у «Аляксандраўскім» зацікаўлены не толькі беларусы.

Некаторыя расіяне прадаюць свае бізнэсы і кватэры, каб пераехаць у Гродна, сцвярджае кіраўнік сектара продажаў «Палессежылбуд» у Гродне Таццяна Арнаўт.

Метр у «Аляксандраўскім» — $ 1,5 тыс.

Кошт квадратнага метра ў «Аляксандраўскім» — 4645 руб. Кошт будзе аднолькавым для ўсіх кватэр, незалежна ад метража. Забудоўшчык прапануе ўласную растэрміноўку, прывязаную да беларускага рубля. Першапачатковы ўзнос складае 20%, а астатнюю суму можна выплаціць цягам года.

Старыя казармы абяцалі захаваць, але ў выніку іх усё роўна знеслі

Жылы комплекс будуецца на месцы былых ваенных казармаў на вуліцы Шчорса. Праект меркаваў захаванне гістарычнай забудовы, абяцаў гэта і інвестар. Але калі «Палессежылбуд» прыступіў да будаўніцтва, казармы знеслі. Забудоўшчык аргументаваў гэта тым, што будынкі былі старымі, а цагляны мур прыйшоў ў непрыдатнасць.

Цяпер на месцы казармаў узводзяцца так званыя клубныя дамы з закрытай тэрыторыяй, паркоўкай і невысокай паверхавасцю.

Чытайце таксама: Як там будаўніцтва на месцы знесеных гістарычных казармаў на Шчорса? Адзін з дамоў ужо можна ацаніць