Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне прадаецца 4-пакаёвая кватэра ў доме для эліты

У цэнтры Гродна, проста насупраць чыгуначнага вакзала, прадаецца чатырохпакаёвая кватэра. Яна размешчана на 10 паверсе 10-павярхоўкі на Ажэшкі, 42. З вокнаў адкрываецца від на палову Гродна.

У кватэры зроблены рамонт, усталяваныя нацяжныя столі. Яна прадаецца разам з дыхтоўнай мэбляй і бытавой тэхнікай. Агульная плошча — 89, 5 кв.м, кухня займае 8,7 кв. м, у цэнтры кватэры — прасторны калідор. Санвузел паасобны, пры тым, мяркуючы па фота, у ваннай ёсць другі ўнітаз.

Вокны выходзяць на два бакі: бачная не толькі прывакзальную плошчу і наваколлі, а і кірху і кола агляду. На кожным баку ёсць балкон.

Квартира в доме для элиты на Ожешко, 42.
Кватэра ў доме для эліты на Ажэшкі, 42. Крыніца: realt.by

У крокавай даступнасці ад жылля знаходзіцца кругласутачны гіпермаркет «Еўраопт», банк, школа, гімназія, дзіцячы сад, аптэкі, прыпынкі грамадскага транспарту, заапарк, кафэ і рэстараны. Чыгуначны вакзал проста насупраць. У савецкі час гэты дом пабудавалі для эліты — палітычных дзеячаў.

Кошт кватэры — $ 99 500.

Чытайце таксама: