Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Жыхара Ваўкавыска судзяць за парушэнне на выбарах

Жыхара Ваўкавыска судзяць паводле арт. 10. 9 КаАП «Парушэнне заканадаўства аб выбарах». Верагодна, ён спрабаваў вынесці або сфатаграфаваць бюлетэнь.

Суд над Аляксеем Слаутай пройдзе 6 лютага ў судзе Ваўкавыскага раёна. Судзіць яго будзе Ала Санковіч. Пасяджэнне з’явілася ў раскладзе судоў.

Усяго праваабаронцам вядома як мінімум пра шэсць судовых пасяджэннях паводле артыкула аб «парушэннях на выбарах», паведамляе «Вясна». ЦВК паведамляў, што падчас выбараў былі зафіксаваныя адміністрацыйныя правапарушэнні — людзі фатаграфавалі запоўненыя бюлетэні, а таксама спрабавалі вынесці іх з участка.

Апошнія прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прайшлі 26 студзеня 2025 года. Паводле ЦВК, Лукашэнка набраў у іх 86,82%. Некаторыя краіны ЕС прызналі выбары загадзя нелегітымнымі яшчэ да падвядзення вынікаў.