У Уладзіміра Караніка будзе новая пасада — Лукашэнка прызначыў чыноўніка намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі. Ён будзе курыраваць сацыяльную сферу, паведамілі у Telegram-канале «Пул Первого».

Новым старшынёй Гродзенскага аблвыканкама стаў Юрый Караеў. Каранік узначальваў установу са жніўня 2020 года.

На паседжанні па кадравых пытаннях Лукашэнка патлумачыў прычыны прызначэння Караніка на пасаду віцэ-прэм'ера. Спікер адзначыў: яму імпануе, што Каранік заўсёды адкрыта выказвае сваё меркаванне, а таксама «жалезабетонна выконвае рашэнні», якія прынятыя.

Лукашэнка дадаў, што разам з Каранікам ім «давялося прайсці 2020 няпросты год палітычна, і пандэмію так званую». Такія рашэнні, «як мы, ніхто ў свеце не прымаў», дадаў палітык. Спікер упэўнены, што Каранік — самы здольны і таленавіты кіраўнік у сферы аховы здароўя. Таксама ён адзначыў, што за час працы кіраўніком аблвыканкама Каранік паспяхова кантактаваў з медыямі і нават «вёў нейкі блог, які карыстаўся аўтарытэтам». На думку Лукашэнкі, дзякуючы новай пасадзе функцыянал Караніка пашырыцца.

Чытайце таксама: Што Каранік абяцаў зрабіць для развіцця рэгіёна, але так і не рэалізаваў