Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Прэм'ер-міністрам Беларусі прызначылі чыноўніка з Гродзеншчыны

Рашэннем Лукашэнкі пасаду прэм’ер-міністра Беларусі заняў 49-гадовы Аляксандр Турчын. Чыноўнік родам з Навагрудка, але апошнія дзесяць гадоў будаваў кар’еру ў Мінску. Hrodna.life паглядзеў, чым займаўся Турчын.

Турчын нарадзіўся ў Навагрудку. Пачынаў кар’еру як загадчык аддзела крамы калгаса «Авангард» у Навагрудку. Потым працаваў дзяржаўным падатковым інспектарам інспекцыі Дзяржаўнага падатковага камітэта па Навагрудскім раёне, галоўным кантралёрам-рэвізорам Кантрольна-рэвізійнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Навагрудскім раёне і Гродзенскай вобласці.

Ужо працаваў ва ўрадзе, а потым кіраваў Мінскай вобласцю

У 2002 годзе скончыў БДЭУ, а ў 2009 — Акадэмію кіравання.

З 2004 па 2010 гады працаваў у Карэліцкім райвыканкаме, займаючы ў тым ліку пасаду намесніка кіраўніка органа. Пазней Турчын перабраўся ў сталіцу — працаваў у Мінскім аблвыканкаме.

З 2018 года чыноўніка прызначылі першым намеснікам прэм’ер-міністра, а ў 2019 годзе — кіраўніком Мінскага аблвыканкама.

Патрапіў пад санкцыі Еўрасаюза

У снежні 2020 года Турчын трапіў у чорны спіс ЕС, зімой 2021 года да санкцыяў у дачыненні да чыноўніка далучыліся Албанія, Ісландая, Ліхтэнштэйн, Нарвегія і Чарнагорыя. Пазней Турчын таксама патрапіў у чорныя спісы Швейцарыі, Англіі і Канады.