Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне прадаюць маёмасць палітвязня

Праз пляцоўку «БелЮрЗабеспячэнне» ў Гродзенскай вобласці прадаюць аўтамабіль. Гэта маёмасць асуджанага па «палітычных» артыкулах Дзяніса Кірэшчанкі, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».

Улады прадаюць Renault Kangoo 1999 года выпуску. Аўтамабіль знаходзіцца па вул. Індустрыяльная, 6 у Навагрудку. Адзначаецца, што ён былы ва ўжыванні. Яго камплектнасць і працаздольнасць не правяралі.

Засталіся суткі, каб зарэгістравацца на аўкцыён. Пачатковы кошт — 6000 рублёў. Яго рынкавы кошт, мяркуючы па ацэнцы на сайце av.by, на снежань 2024 года столькі і складаў — $ 1924 або 6165 рублёў.

Маёмасць палітвязня Дзяніса Кірэшчэнкі не прадалі. Аўтамабіль прадавалі праз пляцоўку «Белюрзабеспячэнне». Ніхто не зарэгістраваўся на аўкцыён, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».

Автомобиль на продажу. Фото: e-auction.by
Аўтамабіль на продаж. Фота: e-auction.by

Судовы выканаўца — Горава Дар’я Дзмітрыеўна.

Дзяніса Кірэшчанка затрымалі 8 жніўня 2020 года ў рамках справы аб падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках у Навагрудку і Карэлічах (ч.3 арт. 293 КК). Яму прысудзілі 1,5 года калоніі. Кірэшчанка адбываў пакаранне ў наваполацкай калоніі № 1. 30 кастрычніка 2021 года ён выйшаў на волю, цалкам адбыўшы пакаранне.

Чытайце таксама: «Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё